Басталія

Творчая майстэрня «Басталія» — адмысловая кампанія, якая прапануе паслугі ў галіне рэстаўрацыі і дызайнерскай дзейнасці, а менавіта:

  • ахова і кансервацыя гістарычных будынкаў і прадметаў мастацтва;
  • рэстаўрацыя твораў мастацтва;
  • гістарычна-даследчая дзейнасць;
  • жывапіс;
  • скульптура;
  • дэкаратыўна-манументальны роспіс;
  • аднаўленне і выраб ляпніны;
  • дызайн інтэр’ера і мэблі;

Архітэктурны фестываль-2015

Каманда творчай майстэрні «Басталія» — гэта прафесіяналы са шматгадовым вопытам працы у самых розных галінах мастацтва і дызайн-дзейнасці. Калектыў «Басталіi» складаецца з архітэктараў, мастакоў, скульптараў, дызайнераў інтэр’ера і мэблі. Творчая майстэрня ўжо рэалізавала шмат вялікіх праектаў па фіксацыі, кансервацыі і аднаўленню ўнутранага і знешняга ўбрання, насценных роспісаў, прадметаў мастацтва і абсталявання беларускіх цэркваў, касцёлаў, сынагог і сядзібаў.

Падчас працы

Акрамя аднаўлення інтэр'еру гістарычна каштоўных пабудоў, «Басталія» займаецца распрацоўкай і выкананнем дызайн-праектаў інтэр’ераў як грамадскага (кафэ, рэстараны, гатэлі і і нш.), так і прыватнага прызначэння. Прыкладам такога канцэптуальнага праекта з'яўляецца інтэр'ер Мінскага палаца шлюбу на Траецкім (вул. Максіма Багдановича 17А).

Падчас распрацоўкі дызайн-прапановы аздаблення палаца калектыў кампаніі «Басталія» прытрымліваўся канцэпцыі стрыманай ўрачыстасці і чысціні месца, дзе маладыя бяруцца шлюбам і ствараецца новая сям’я. Залы і лесвіцы выкананы ў светлых колерах, а месца, дзе непасрэдна адбываецца цырымонія шлюбу, пераўтвараецца ў Мармуровую залю ўрачыстасцяў, асноўнай ідэяй у якой становіцца яднанне дня і ночы. Светлыя сцены маюць драўляны дэкор і часткова ўпрыгожаны ляпнінай. Столь выглядае як начное зорнае неба (роспіс).

Яшчэ адзін напрамак дзейнасці творчай майстэрні — манументальны насценны роспіс:

«Прастора Пьетра дзі Гаттарда Ганзагі» манументальна-дэкаратыўны роспіс.
Мінск, 2013—2014 гг.

Іншыя праекты творчай майстэрні «Басталія» можна паглядзець у раздзеле Нашы праекты.

Тэлефон:
Показать телефоны
Сообщить об ошибке
Зваротная сувязь:
Рэжым працы:
Пн–пт: 09:00–18:00
Сб, ндз: выходныя
Файлы: